Знайсці
21.03.2019 / 10:131РусŁacБел

23 сакавіка — вандроўка ў Падняпроўе: сядзібы, краявіды, замкі 

Фонд «Краіна замкаў» запрашае ўсіх ахвотных у вандроўку па найпрыгажэйшых сядзібах Беларусі, а таксама ў Рагачоў, дзе стаяў палац каралевы Боны, і у Быхаў з яго легендарным непрыступным замкам.

Сядзіба Жылічы — былы маёнтак у сённяшнім Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці, які належаў буйным землеўласнікам Булгакам.

У 1830-я тут ствараюць велічны палацавы ансамбль, разбіваюць парк са скульптурамі. У ХХ стагоддзі палац прыйшоў у запусценне, але дзякуючы рэстаўрацыі апошніх гадоў яму ўдалося хаця б часткова вярнуць былое хараство.

У палацы аднаўляюць інтэр'еры з багатай ляпнінай.

Цешыць вока пасля завяршэння рэстаўрацыі і сядзіба «Чырвоны бераг» пад Жлобінам.

Належаў маёнтак роду Козел-Паклеўскіх, а будаўніцтва палаца ў стылі неаготыкі, папулярным на пераломе XIX—XX стагоддзяў, праходзіла ў 1890-я.

Удзельнікі экскурсіі змогуць агледзець казачны сядзібны дом, прагуляцца па парку ўздоўж берага маляўнічай ракі Дубосны.

Таксама экскурсія завітае ў Рагачоў. Горад вядомы «замкам каралевы Боны».

Ён не дайшоў да нашых дзён, аднак захаваліся многія іншыя старыя будынкі і старажытнае замчышча, з якога можна пабачыць маляўнічыя краявіды Друці і Дняпра. У Рагачове ў летнія месяцы частяком бываў Уладзімір Караткевіч, дом яго дзеда дайшоў да нашых дзён.

У завяршэнне экскурсіі - старажытны Быхаў, дзе на беразе Дняпра захавалася самая старая абарончая сінагога Беларусі і сцены непрыступнага замка Хадкевічаў і Сапегаў.

Гэта ён у часы «Невядомай вайны» сярэдзіны XVII cтагоддзя абараняўся ад маскоўскага войска больш за два гады. Падчас абароны легендарны арганіст Томаш срэбнай куляй падстрэліў «загаворанага» гетмана Войска Запарожскага Івана Залатарэнку.

Гэтую і многія іншыя гісторыі і легенды Падняпроўя змогуць пачуць удзельнікі вандроўкі.

Даведацца падрабязнасці і запісацца ў падарожжа ў Падняпроўе можна па тэлефонах:

(17) 203-69-70

(17) 226-03-02

(29) 682-58-07

(29) 772-77-58

Болей інфармацыі — на сайце www.zamak.by.

Фонд «Краіна замкаў». УНП 690382807

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930