Знайсці
10.03.2019 / 23:0521РусŁacБел

Упершыню пасля ўвядзення новай сістэмы каментавання артыкул сабраў больш за 100 каментаў

З 1 снежня 2018 года Беларусь перайшла на новыя нормы размяшчэння каментароў на сайтах дамена.by. Калі ў Ютубе, Укантакце, на нью-ёрк таймсах і ріа новостях беларусы пішуць што хочуць і як хочуць, на беларускіх сайтах, каб пакінуць камент, карыстальніку трэба зарэгістравацца праз смс. Нехта прыдумаў Фэйсбук, нехта — Тэлеграм, а лукашэнкаўцы прыдумалі вось такое «ноу-хау».

Большасць сайтаў проста закрылі каментары, бо ім не па сілах было стварыць уласныя сістэмы рэгістрацыі каментатараў. «Наша Ніва» была сярод тых нямногіх, хто каменты пакінуў. Нам важна чуць голас чытачоў наўпрост у нас, а таксама гэта важнае права для людзей — выказвацца.

Колькасць каментаў спачатку рэзка ўпала, бо людзям было нязвыкла, цяпер паступова расце. На сёння яна складае ўжо каля 40% ад «дарэформавай» колькасці.

І вось — першы раз пасля ўвядзення новай сістэмы каментавання артыкул набраў больш за сто каментаў. Як вы думаеце, каторы?

Гэта выказванне прэс-сакратаркі Аляксандра Лукашэнкі. Наталля Эйсмант: У свеце можа з'явіцца запыт на дыктатуру. Гэта наш брэнд

Чытайце таксама: У Клубе чытачоў «Нашай Нівы» зарэгістраваліся ўжо больш за 3000 чалавек

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера