Знайсці
10.03.2019 / 19:4727РусŁacБел

Расійскія інтэрнэт-тролі змяняюць тактыку

Так званыя «інтэрнэт-тролі» з Расеі будуць ўмешвацца ў выбарчую кампанію ў ЗША ў 2020 годзе, гэтаксама як яны гэта рабілі ў 2016 годзе, аднак зьменяць сваю тактыку. Пра гэта піша агенцтва Bloomberg,спасылаючыся на амэрыканскіх экспэртаў па кібэрбясьпецы, якія вывучаюць паводзіны «троляў» у сацыяльных сетках.

Па іх дадзеных, расейскія «тролі», якія выкарыстоўваюць фэйкавыя уліковыя запісы ў сацыяльных сетках, ня будуць, як раней, самі ствараць кантэнт і прасоўваць яго сярод амэрыканскіх карыстальнікаў сацсетак, а замест гэтага яны зоймуцца падтрымкай публікацый рэальна існуючых людзей, у якіх будуць выяўляцца экстрэмісцкія погляды

Такія кампаніі, як Facebook і Twitter, прынялі шэраг захадаў па барацьбе з выкарыстаньнем фэйкавых акаўнтаў і замаскаванай пад пасты «звычайных» карыстальнікаў палітычнай рэклямы. Новая тактыка расейскіх «троляў», відавочна, мае на мэце абысьці гэтыя абмежаваньні.

Дырэктар ФБР Крыстафэр Рэй раней на гэтым тыдні заявіў, што сацсеткі застаюцца галоўным сродкам узьдзеяньня з-за мяжы на выбары ў ЗША.

Паводле ацэнак, расейскія «тролі», у тым ліку зьвязаныя зь пецярбургскім Агенцтвам інтэрнэт-дасьледаваньняў, перад выбарамі 2016 года стварылі тысячы фэйкавых акаўнтаў і дзясяткі груп у Фэйсбуку, празь якія разьмяшчаліся пасты з разнастайнымі заклікамі і нават арганізоўваліся публічныя акцыі. З публікацыямі расейскіх «троляў» так ці інакш сутыкнуліся мільёны амэрыканскіх карыстальнікаў Фэйсбуку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера