Знайсці
10.03.2019 / 16:17РусŁacБел

СМІ: Зідан можа ўлетку ўзначаліць «Ювентус»

wikimedia commons

Кіраўніцтва турынскага «Ювентуса» правяло перамовы з Зінедзінам Зіданам, які раней які ўзначальваў мадрыдскі «Рэал», піша La Stampa. Па інфармацыі выдання, французскі спецыяліст з'яўляецца адным з кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера каманды ў выпадку сыходу Масіміліана Алегры.

Таксама была інфармацыя, што пасля вылету «Рэала» з Лігі чэмпіёнаў з Зіданам звязваўся прэзідэнт мадрыдскага клуба Фларэнтына Перэс. Той сказаў, што прыме рашэнне ў чэрвені.

У ходзе гульнявой кар'еры Зідан правёў па пяць сезонаў у «Ювентусе» і «Рэале». З турынскім клубам ён выйграў Суперкубак УЕФА, Міжкантынентальны кубак, Кубак Інтэртота, два чэмпіянаты Італіі і Суперкубак краіны. У складзе «Рэала» паўабаронца стаў пераможцам Лігі чэмпіёнаў, Суперкубка УЕФА, Міжкантынентальнага кубка, чэмпіянату Іспаніі і двойчы выйграў Суперкубак краіны.

Зідан трэніраваў «Рэал» з 2016 па 2018 год. За тры сезоны пад кіраўніцтвам французскага спецыяліста іспанскі клуб тройчы выйграў Лігу чэмпіёнаў, стаў чэмпіёнам Іспаніі, уладальнікам Суперкубка краіны і двойчы уладальнікам Суперкубка УЕФА. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930