Знайсці
10.03.2019 / 14:253РусŁacБел

Дзяржава выдаткуе на аднаўленне Косаўскага палаца пяць мільёнаў рублёў

На рэстаўрацыю Косаўскага палаца ў 2019 годзе з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў плануецца выдаткаваць каля Br5 млн, паведаміў карэспандэнту БелТА галоўны спецыяліст упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Арцём Брухан.

Сродкі накіруюць на выкананне ўнутраных работ, працяг пракладкі інжынерных сетак і добраўпарадкаванне тэрыторыі. Аб'ект будзе падзелены на тры часткі: гатэль, грамадска-культурны цэнтр і кавярню.

Узнаўленне Косаўскага палаца спецыялісты распачалі ў 2008 годзе. Плануецца, што ў 2020-м ён будзе адкрыты.

Палац называюць архітэктурным дыяментам Беларусі XIX стагоддзя. Летась Мерачоўшчыну, музей-сядзібу Тадэвуша Касцюшкі, і Косаўскі палац наведалі 35,6 тыс. турыстаў. У параўнанні з 2017-м іх колькасць павялічылася ўдвая. У тым ліку рост звязаны з прытокам замежных гасцей.

Таксама працягнецца рэстаўрацыя Палаца Сапегаў у Ружанах. Фінансавацца будаўніцтва будзе за кошт рэспубліканскага і раённага бюджэтаў. Плануецца зрабіць упор на рэстаўрацыю і прыстасаванне Усходняга (тэатральнага) корпуса. Праектам прадугледжана стварэнне там шматфункцыянальнага культурнага комплексу, дзе ў перспектыве будзе адноўлена ўнутранае аздабленне ў барочным стылі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930