Знайсці
10.03.2019 / 10:588РусŁacБел

Прэзідэнт Латвіі заклікаў Еўропу да адзінства дзеля стрымлівання Расіі

Паводле слоў прэзідэнта Латвіі Раймандса Веёніса, Крэмль спрабуе ўздзейнічаць на этнічных рускіх, якія пражываюць у Латвіі, а таксама ўмацаваць прарасійскія сілы ў Еўрапарламенце і дамагчыся рэалізацыі свайго «геапалітычнага» праекту «Паўночны паток-2»

Еўропа павінна быць адзінай і захоўваць пільнасць з-за таго, што ад 2014 года Расія дэманструе «агрэсіўную палітыку ў дасягненні сваіх геапалітычных мэтаў». Пра гэта ў інтэрв'ю часопісу Spiegel распавёў прэзідэнт Латвіі.

«Нам патрэбен надзейны стрымальны фактар, каб у адзін цудоўны дзень Расія не напала на іншую еўрапейскую краіну, як на Украіну», - заявіў ён. Пры гэтым ён заявіў, што Расія і Латвія з'яўляюцца суседзямі, якія «падзяляюць агульныя эканамічныя інтарэсы». 

Паводле словаў Веёніса, большасць этнічных рускіх, якія пражываюць у Латвіі (каля чвэрці насельніцтва, як удакладняе Spiegel), лаяльныя да ўлады і курсу краіны. «Аднак частка з іх больш схільная да спробаў Масквы аказаць ціск на нашу краіну. Некаторыя з іх, напрыклад, удзельнічаюць у дэманстрацыях супраць запланаванага закона аб замацаванні латышскай мовы ў адукацыі», - сказаў ён.

Прэзідэнт падкрэсліў, што не варта недаацэньваць уплыў Расіі на Латвію, паколькі многія грамадзяне рэспублікі «глядзяць расейскае тэлебачаньне, урад Расіі спрабуе аказаць уплыў на рускамоўныя СМІ ў нашай краіне, запусціўшы там сваю прапаганду».

Веёніс таксама выказаўся аб праекце пабудовы газаправода «Паўночны паток-2», які пройдзе з Расіі ў Нямеччыну. «Канцлер [ФРГ Ангела Меркель] ведае, што ўсе краіны Балтыі з самага пачатку былі катэгарычна супраць гэтага праекту і што наша пазіцыя не змянілася. На наш погляд, «Паўночны паток-2» - гэта перш за ўсё геапалітычны праект Расеі. Між тым Германія і Францыя дамовіліся аб кампрамісе, гэта добрая аснова для агульнага еўрапейскага шляху ў энергетычнай палітыцы», - заявіў прэзідэнт.

Гаворачы аб травеньскіх выбарах у Еўрапарламент, Веёніс адзначыў, што Крэмль спрабуе ўмацаваць прарасійскія сілы ў гэтым еўрапейскім органе і дамагаецца «расколу Еўропы». «Усе дэмакраты павінны быць гатовыя да гэтага. Важна даць зразумець грамадзянам, што яны стаяць перад важнымі выбарамі, гаворка ідзе пра нашу будучыню », - падкрэсліў прэзідэнт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930