Даслаць навіну
Знайсці
09.03.2019 / 19:40 30

Трагедыя ў Салігорску: «Вользе далі мёртвае дзіця, яна абняла яго, пацалавала і самлела. Больш яна не апрытомнела»

Трагічная гісторыя адбылася ў Салігорску ў пачатку сакавіка.

38-гадовая Вольга Усік паўтара года таму выйшла замуж. Праблем са здароўем Вольга не мела, хранічных захворванняў таксама. 

Вольга зацяжарыла — гэта было яе першае дзіця.

Павялічыць выяву

Вольга Усік.

«Яна здавала аналізы і ляжала ў Мінску на абследаванні ў пачатку цяжарнасці — усё ж узрост. Але ўсе было нармальна. Ніякіх праблем лекары не бачылі, усё працякала абсалютна нармальна, — распавяла «Нашай Ніве» Паліна, стрыечная сястра Вольгі. — Пасля праходзіла абследаванні. Таксама ніякіх праблем дактары не бачылі».

Нараджаць Вольга мусіла 24 сакавіка.

Праблемы пачаліся ў мінулую суботу, 2 сакавіка. У Вольгі падвысіўся ціск, спачатку да 130, потым да 145. Жанчына звярнулася да доктара, і яе паклалі ў аддзяленне паталогіі цяжарнасці.

Увесь панядзелак, 4 сакавіка, ёй ўводзілі кропельніцы і давалі таблеткі, каб знізіць ціск. У той жа дзень папярэдне запланавалі кесарава сячэнне, але толькі на сераду, 6 сакавіка.

«4 сакавіка Вользе зрабілі УГД. Лекары сказалі, што ў малога слаба б'ецца сэрца, — узгадвае Паліна. — 5 сакавіка ўдзень ёй званілі, яна казала, што хадзіла па кабінетах. А пад вечар Вользе дактары паведамілі, што ў малога сэрца не б’ецца, ён памёр унутры яе.

Дактары сказалі, што трэба тэрмінова выклікаць роды, каб пазбавіцца мёртвага дзіцяці».

У той жа вечар дактары выклікалі штучныя роды. Вольга нарадзіла мёртвае дзіця. Гэта быў хлопчык.

Вользе далі малога, яна абняла яго, пацалавала і самлела. Больш яна не апрытомнела.

«Мы дакладна не ведаем, што здарылася. Ходзяць чуткі, што быў разрыў маткі, але дактары гэта нібыта абвяргаюць.Сваякі кажуць, што Вользе рабілі пераліванне крыві, шмат крыві прывозілі ў аперацыйную, — распавядае Паліна. — Вядома, што раніцай 6 сакавіка ў Салігорск тэрмінова прыбылі дактары з Мінска, да Вольгі. Я не ведаю дакладна, што яны там рабілі… Бачыла толькі ўжо пасля цела сястры, напэўна, стаяла куча кропельніц, бо ў яе былі сколатыя рукі і ногі…

6 сакавіка ноччу Вольга памерла».

Па словах сястры, да родаў Вользе ставілі дыягназ — перадэклампсія. Гэта праблемы з артэрыяльным ціскам. Але гэты дыягназ дастаткова бяспечны пры належным доглядзе дактароў.

У заключэнні аб смерці прычынамі смерці названы крывацёк атанічнага характару ў раннім пасляродавым перыядзе і вострая жалудачкавая недастатковасць. Гэта значыць, быў крывацёк з маткі і не вытрывала сэрца. Атанічны крывацёк развіваецца хутка, нават сучасная медыцына не заўсёды здольная яго спыніць.

Нармальная страта крыві ў жанчыны пасля родаў — 0,5% ад масы цела жанчыны. Скажам, пры вазе 70 кг гэта прыкладна 350 мл. Матка пасля родаў пачынае скарачацца, дзякуючы гэтаму крывацёк спыняецца. Аднак бывае атанія, калі матка цалкам губляе тонус, не скарачаецца. Такое здараецца прыкладна ў 2—3% ад усіх родаў, але толькі ў адзінкавых выпадках лекарам не ўдаецца жанчыну выратаваць.

«Мёртвае дзіця забралі ў Мінск, сказалі, праз месяц будуць вынікі аналізаў, — кажа сястра Вольгі. — 7 сакавіка цела дзіцяці аддалі сваякам».

8 сакавіка дзіця разам з мамай пахавалі ў адной труне.

«Перад сям’ёй нават не выбачыліся. Выдалі заключэнне аб смерці — і ўсё. На кантакт з сям’ёй ніхто з медыкаў не выходзіў, — сцвярджае Паліна. — Муж Вольгі цяпер нібыта не тут знаходзіцца. Гістэрык няма. Але ён у шоку».

«Наша Ніва» звяжацца з дактарамі і Міністэрствам аховы здароўя ў панядзелак, каб яны расказалі, чаму здарылася такая трагедыя.

УШ

5
Томос / адказаць
11.03.2019 / 07:53
циник, а может лучше вам исчезнуть? Подумай, дешевле выйдет.
8
Fabbro / адказаць
12.03.2019 / 12:37
Нытики только и ищут причины по делу и без дела обвинять власть во всех своих (и не только своих) проблемах, тем самым признавая свою никчёмность. По факту же уровень материнской смертности в Беларуси один из самых низких в мире. И ниже, чем например в Германии, Швейцарии, Литве, Австралии.
6
хамса / адказаць
13.03.2019 / 19:06
>И ниже, чем например в Германии, Швейцарии, Литве, Австралии.
ды ну? а тут дадзеныя з дакладнасцю да наадварот - https://ru.wikipedia.org/wiki/Материнская_смертность#/media/File:SOWM2010_maternal_mortality_map.svg
і гэта пры тым, што 'В 2012 году [у Германіі] проводились статистические исследования, которые показали, что 34.4 % от общего числа родов в стране –домашние'.. а ў нас хатніх родаў блізка да нуля.. і - так - у гэтым прамая заслуга (дыктат) дзяржавы.. а між тым - http://radziny.by/domashnie-rody-statistica/ - можа не ўсё так страшна з хатнімі родамі ў сучаснасці, як даводзіць нам наша (беларуская) медыцына і не ўсё так добра ў родах з ейнай дапамогай? бо ўсё пастаўлена на канвеер, і ўсе роды прыводзяцца да агульнага назоўніка не як нармальныя роды, а як паталагічныя.. а можа час ужо шукаць нейкі кампраміс з прыродай, як гэта робяць на Захадзе, а не тупа (часам брутальна) падаўляць у гэтым працэсе яе? бо роды (і цяжарнасць) - гэта найперш цалкам прыродны працэс
[Мад., міленькі-родненькі (сёння ж дзяжурыць 'мой' Мад.?)), будь ласка, змясці спасылкі - бо гэта можа быць важна..]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30