Знайсці
09.03.2019 / 16:324РусŁacБел

Былая жонка брытанскага дэпутата вырашыла зарабляць грошы на продажы сваіх інтымных ФОТАЎ

Былая жонка дэпутата брытанскага парламента Саймана Данчука — Карэн Данчук — бярэ па 195 даляраў за свае інтымныя здымкі, што распаўсюджваюцца на сайце OnlyFans, які выкарыстоўваецца порназоркамі і работнікамі камерцыйнага сэксу, піша Daily Mail.

У праграме OnlyFans фанаты нібыта плацяць да 20 даляраў у месяц за доступ да адкрытага кантэнту ад 35-гадовай Карэн, а таксама яна спаганяе дадаткова 200 даляраў за дзёрзкія здымкі.

Лічыцца, што Данчук такім чынам ужо зарабіла 13 тысяч даляраў ад збораў і чаявых пасля таго, як яна далучылася да сайта ў аўторак.

Жанчына апублікавала 14 здымкаў на сайце, сабрала каля 2500 падабаек, а таксама правяла 45-хвілінную сесію пытанняў і адказаў са сваімі падпісантамі.

Карэн таксама нібыта папрасіла фанатаў прапанаваць, што ёй варта насіць, і адзін з падпісантаў сказаў, што ім спадабаецца, калі яна нічога не надзене, а другі прапанаваў ёй насіць вузкі гумовы латэкс.

У Карэн і Саймана Данчукоў 2 сыны, іх чатырохгадовы шлюб распаўся ў 2016 годзе.

Пасля таго, як яе бурныя адносіны з былым дэпутатам парламента скончыліся, Карэн зноў пачала сустракацца з іспанцам па імі Дэвід, з якім, як паведамлялася, яна рассталася летась у снежні, пасля серыі гарачых спрэчак.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930