Знайсці
09.03.2019 / 09:275РусŁacБел

Тэрэза Мэй папярэдзіла, што Brexit можа не адбыцца

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй заклікала парламент падтрымаць здзелку па выхадзе краіны з Еўрасаюза, папярэдзіўшы, што інакш Brexit можа не адбыцца, паведамляе BBC.

«Падтрымаеце пагадненне і Вялікабрытанія пакіне Еўрапейскі Саюз. Адхіліце яго, і ніхто не будзе ведаць, што здарыцца далей», — заявіла Мэй.

Перамовы аб Brexit паміж ЕС і Вялікабрытаніяй у апошнія дні былі цяжкімі і не прынеслі ніякіх рашэнняў.

Канчатковы выхад Вялікабрытаніі з Еўрасаюза запланаваны на 29 сакавіка 2019 года. Пасля гэтага пачынаецца 21-месячны пераходны перыяд — да канца 2020 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930