Знайсці
09.03.2019 / 09:039РусŁacБел

101 год таму была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка

9 сакавіка 1918 года ў Менску была прынята Другая Устаўная грамата, што абвяшчала БНР. А праз два тыдні, 25 сакавіка, была абвешчана незалежнасць.

Чальцы Народнага Сакратарыята. Сядзяць: Алесь Бурбіс, Янка Серада, Язэп Варонка (старшыня НС), Васіль Захарка; стаяць — Аркадзь Смоліч, Пётр Крачэўскі, Кастусь Езавітаў, Антон Аўсянік, Лявон Заяц.

Роўна 101 год таму, 9 сакавіка 1918 года, у акупаваным кайзераўскімі войскамі Менску была абвешчана Другая Устаўная грамата.

За тыдзень да гэтага паміж немцамі і бальшавікамі быў заключаны Брэсцкі мір. За немцамі заставалася паўночна-заходняя частка Беларусі, а бальшавікі мусілі атрымаць цэнтральную і ўсходнюю Беларусь. Апроч таго, немцы паабяцалі бальшавікам не прызнаваць ніякіх дзяржаў на акупаваных тэрыторыях, якія пасля 3 сакавіка 1918 г. абвясцілі пра сваю незалежнасць. Народны Сакратарыят і Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з'езда нямецкія ўлады, што сядзелі ў Мінску, таксама не прызнавалі.

У гэтых умовах беларускія дзеячы пайшлі на абвяшчэнне Другой Устаўной Граматы. Першая грамата, нагадаем, была апублікавана 21 лютага

Тэкст Другой граматы складаўся з васьмі пунктаў. У межах рассялення беларускага народа сімвалічна абвяшчалася Беларуская Народная Рэспубліка. Часова заканадаўчую ўладу ў БНР брала на сябе Рада І Усебеларускага З'езда.

Абвяшчаліся правы і вольнасці грамадзянаў і народаў Беларусі: свабода слова‚ друку‚ сходаў. Была скасаваная прыватная ўласнасць на зямлю, устаноўлена працягласць рабочага дня 8 гадзінаў, абвяшчалася роўнасць усіх моваў і права ўсіх народаў на аўтаномію.

18 сакавіка Рада Усебеларускага з’езда была перайменаваная ў Раду БНР, 23 сакавіка ў яе склад была ўключана Віленская Беларуская Рада,

а раніцай 25 сакавіка (гэта быў панядзелак) была прынята Трэцяя Устаўная грамата, якой абвяшчалася незалежнасць БНР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930