Знайсці
08.03.2019 / 16:061РусŁacБел

У Валожыне дзевяцікласнік і дзевяцікласніца скралі ў госця горада кашалёк

У міліцыю звярнуўся 35-гадовы жыхар Гродзенскай вобласці. Ён распавёў, што на аўтавакзале ў Валожыне скралі кашалёк са 150 рублямі. Заяўнік падазрае маладых людзей, якія круціліся непадалёк.

Следча-аператыўная група выехала на месца здарэння. Прыкметы былі перададзеныя ўсім нарадам. Падазроная група трапілася на вочы інспектару Віталю Пашкоўскаму, які і затрымаў іх.

У міліцыі высветлілася, што аматарамі лёгкай нажывы апынуліся хлопец і дзяўчына - дзевяцікласнікі адной са школ. 

Заведзена крымінальная справа.

mlyn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930