Знайсці
07.03.2019 / 21:528РусŁacБел

На блогера-актывіста завялі крымінальную справу па заяве міліцыянта

У блогера з Бярозы (Брэсцкая вобласць) Аляксандра Кабанава з раніцы 7 сакавіка ў доме прайшоў ператрус.

Тэлефон Кабанава доўгі час быў недаступны.

Увечары сам Кабанаў распавёў «Брестской газете», што сёння ператрусы прайшлі па двух адрасах: у яго бацькоў і ў дзяўчыны. Ператрус па месцы яго рэгістрацыі правесці не змаглі, таму што быў няправільна пазначаны адрас.

Кабанаў адзначыў, што ператрусы звязаныя з тым, што супраць яго завялі крымінальную справу, але ніякіх падрабязнасцей ён пакуль што раскрываць не хоча. Заяву, пасля якой распачалі справу, на яго напісаў міліцыянт з Бярозы і звязана яна з падзеямі двухгадовай даўніны.

Сёння блогера не затрымлівалі і цяпер ён на свабодзе.

Кабанаў вёў сялянскую гаспадарку, перш чым уключыцца ў грамадскую дзейнасць на хвалі «Маршаў недармаедаў». 

Блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў летась не раз прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці. Іх штрафавалі за відэаролікі для канала «Народны рэпарцёр», у якіх яны асвятляюць сітуацыю вакол будаўніцтва пад Брэстам акумулятарнага завода «АйПауэр», за збор подпісаў за адстаўку чыноўнікаў, які міліцыя і суд палічылі несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам.

Чытайце таксама: Новыя лідары. Фермер Кабанаў з Брэстчыны — вялікая гутарка

Фермера Кабанава, лідара брэсцкага «Марша недармаедаў», пасадзілі на 5 сутак, каб не ўзначаліў Марш у Пінску

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930