Знайсці
07.03.2019 / 20:105РусŁacБел

Кветкі двухгадовай унучцы і жонцы ў ложак. Каму мінчукі дораць букеты. ФОТЫ + апытанка

Мы спыталі ў мінчукоў, каму яны нясуць кветкі ў вечар перад 8-м сакавіка. І вось якія адказы атрымалі.

Вадзім. Букет для жонкі. Цюльпаны, таму што вясна. Дару не часта, бо прападзе эфект нечаканасці. Фота жонкі паказаць не магу, бо яны ўсе інтымнага характару.

Юра. Букеты для жонкі Яўгеніі і маці Валянціны. Цюльпаны, бо іншыя не прадаюць. Як часта? Ды кожны дзень. Як толькі бачу, адразу купляю. Жарт!

Мікіта. Букеты для мамы і двух бабуль. Дорыць кветкі на ўсе святы, але цюльпаны толькі на 8 сакавіка, бо гэта сімвал вясны.

Уладзімір. Кветкі жонцы і дачцэ. Цюльпаны — гэты веснавы грыб, ой… кветка. Дару раз на год. А чаму чырвоныя — ды таму што колер жыцця.

Віктар. Падорыць жонцы кветкі ў пасцель. Заўтра раніцай.

Уладзь. Купіў жонцы кветкі не на 8, а на 7 сакавіка. Як бачыце, без нагоды. Бывае, што дару кветкі і проста так, не на святы. А што падару 8 сакавіка, падумаю па дарозе.

Уладзіслаў. Кветкі купіў нявестцы і ўнучцы. Мімоза? Канечне ўнучцы Анюце. Ёй хутка два годзікі.

Дзмітрый. Вельмі любіць 8 сакавіка, таму што займаецца аптовым продажам кветак. Год таму зарабіў 1000 рублёў. Букеты цюльпанаў нясе ў тэатральную студыю выкладчыцы і калегам актрысам.

Дзмітрый і Кацярына. Кветкі для каханай. Я не люблю цюльпаны, а прыемнае дзяўчыне зрабіць хацелася, таму выбраў ружы. Нясу я, бо Каця кажа, што рукі мерзнуць. Кацярына: Я задаволеная. Ружы — мае любімыя кветкі. Сюрпрыз атрымаўся!

Наталля Тур, Воля Афіцэрава

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930