Знайсці
07.03.2019 / 18:297РусŁacБел

У МЗС Беларусі перажылі кагнітыўны дысананс

Начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз пракаментаваў журналістам заявы Далі Грыбаўскайце па выніках сустрэч з прэзідэнтам Аўстрыі і прэм'ер-міністрам Фінляндыі, на якіх яна прадэкларавала падтрымку гэтымі краінамі непрымірымай пазіцыі Літвы ў дачыненні да Беларускай АЭС, паведамляе БелТА.

На пытанне, ці мае такую інфармацыю МЗС Беларусі, прэс-сакратар сказаў:

«Мы ўважліва азнаёміліся з паведамленнямі па выніках адзначаных сустрэч і перажылі кагнітыўны дысананс. Складваецца ўражанне, што ўдзельнікі былі на розных перамовах або нешта здарылася з перакладчыкам. Ні прэс-службы прэзідэнта Аўстрыі і прэм'ер-міністра Фінляндыі, ні найбуйнейшыя навінавыя агенцтвы гэтых краін нават не згадвалі пра абмеркаванне тэмы Беларускай АЭС, не кажучы ўжо пра падтрымку гэтымі краінамі радыкальнай пазіцыі Літвы пра неабходнасць закрыцця АЭС».

Анатоль Глаз заўважыў, што, калі верыць Далі Грыбаўскайце, то атрымліваецца, што Фінляндыя, якая плануе пабудаваць АЭС па ідэнтычным праекце, настойвае на яго небяспечнасці.

«Гэта сюррэалізм», — лічыць ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031