Знайсці
07.03.2019 / 16:432РусŁacБел

Facebook, Instagram і WhatsApp адмовяцца ад захоўвання даных у краінах з парушэннямі правоў чалавека

Facebook і сэрвісы Instagram і WhatsApp, якія ёй належаць, вырашылі не захоўваць карыстальніцкія даныя ў краінах, дзе парушаюцца правы чалавека, такія як свабода слова і недатыкальнасць прыватнага жыцця, паведаміў Марк Цукерберг.

Па словах стваральніка Facebook, кампанія таксама не будзе будаваць цэнтры апрацоўкі даных у падобных дзяржавах, паколькі ў такіх выпадках урадам стане прасцей атрымаць інфармацыю пра людзей.

Цукерберг дапусціў, што яго рашэнне можа павярнуцца горшымі наступствамі для сэрвісаў — блакаваннем. Заснавальнік сацыяльнай сеткі не ўдакладніў, каго менавіта мае на ўвазе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера