Знайсці
07.03.2019 / 15:282РусŁacБел

Затрыманы кіраўнік найбуйнейшага фармацэўтычнага дзяржхолдынгу

medvestnik.by

Сілавікі працягваюць зачыстку топ-менеджараў фармацэўтычнай галіны. Нядаўна ў іх поле зроку трапіў генеральны дырэктар «Кіруючай кампаніі холдынгу «Белфармпрам» Валер Шаўчук, піша Tut.by.

Па наяўных дадзеных, яго затрымалі на мінулым тыдні. У чым падазраюць Шаўчука, пакуль невядома. «Яго агаварылі», — упэўнена крыніца, знаёмая з гендырэктарам «Белфармпрама». Па словах суразмоўцы, ужо больш за тыдзень ад холдынгу ў перамовах удзельнічаюць намеснікі Шаўчука.

У мінулы чацвер у Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю адбыўся круглы стол «Агульны рынак лекавых сродкаў. Рэферэнтнае цэнаўтварэнне». Ад «Белфармпрама» прымаў удзел намеснік гендырэктара холдынгу Віктар Шэін. Ён паскардзіўся на складанасці з доступам беларускіх лекаў да расійскіх дзяржзакупак.

У прыёмнай гендырэктара «Белфармпрама» Tut.by перанакіравалі па каментары ў Міністэрства аховы здароўя, дзе на працягу двух дзён не ўдалося атрымаць інфармацыю па сутнасці. У КДБ адмовіліся ад каментароў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930