Знайсці
07.03.2019 / 09:393РусŁacБел

Золатавалютныя рэзервы за люты выраслі, хоць і прыйшлося плаціць па даўгах

Фота БелТА

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 сакавіка 2019 года, па папярэдніх звестках, склалі 7 095,1 млн. даляраў ЗША (у эквіваленце), паведамляе прэс-служба Нацбанка.

За люты 2019 года золатавалютныя рэзервы выраслі на 77,5 млн. даляраў (на 1,1%) пасля зніжэння ў студзені 2019 года на 139,9 млн. даляраў (на 2,0%).

Прычым у лютым урадам і Нацбанкам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 431 млн. даляраў.

Павелічэнню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у лютым спрыялі купля замежнай валюты Нацыянальным банкам на таргах ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа», паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, паступленне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам аблігацый, намініраваных у замежнай валюце.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2019 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2020 года павінен скласці не менш за 7,1 млрд. даляраў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930