Знайсці
06.03.2019 / 15:464РусŁacБел

Даўжнікі з Беларусі не змогуць выехаць за мяжу праз тэрыторыю Расіі

Даўжнікі з Беларусі не змогуць выехаць за мяжу праз тэрыторыю Расіі, праваахоўнікамі дзвюх краін тэстуюцца адпаведныя механізмы ўзаемадзеяння, паведамляе МУС.

Беларусь і Расея раней заключылі міжурадавыя пагадненні, якія дазваляюць выключыць магчымасць бесперашкоднага выезду ў трэція краіны людзей, чыё права на выезд часова абмежавана. «Адпаведныя тэхнічныя пратаколы інфармацыйнага і тэхналагічнага ўзаемадзеяння паміж праваахоўнікамі дзвюх краін падпісаныя. У іх вызначаны пералік звестак у электронным выглядзе, тэхналогія і парадак перадачы, захоўвання, знішчэння, абароны інфармацыі і доступу да яе. Зараз праводзіцца тэхнічнае тэставанне механізмаў узаемадзеяння», — распавёў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.

Ён адзначыў, што да гэтага часу празрыстасць расійска-беларускай мяжы дазваляла бесперашкодна выехаць у трэція краіны асобным грамадзянам нашай краіны, чыё права на выезд было часова абмежавана. У бліжэйшы час гэтая шчыліна будзе ліквідаваная.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера