Даслаць навіну
Знайсці
06.03.2019 / 15:14 4

Памятаеце верталёт у колерах дзяржаўнага сцяга? Высветлілася, што яго купіў Гуцэрыеў

Павялічыць выяву

airplane-pictures.net​

Кампанія «Слаўкалій» падкантрольная расійскаму бізнэсмену Міхаілу Гуцэрыеву з'яўляецца пакупніком элітнага верталёта ў дзяржаўнай ліўрэі, які прыбыў у Мінск 19 лютага. Пра гэта напярэдадні паведамілі тэлеграм-каналы і пацвердзіла Tut.by інфармаваная крыніца.

«Ён вельмі заняты чалавек, для яго дарагі час. Зараз усе сілы кінутыя на будаўніцтва калійнага камбіната», — растлумачыў суразмоўца. Ён пакінуў без адказу пытанне аб магчымасці арэнды лётных машын у некаторых беларускіх бізнэсменаў і афарбоўцы мадэлі ў колеры беларускага дзяржаўнага сцяга.

Міхаіл Гуцэрыеў пакінуў без каментароў інфармацыю аб набыцці верталёта ў Беларусі, паведамілі Tut.by ў яго прэс-службе.

Італьянскі верталёт AgustaWestland AW139, цана на які стартуе ад 12 млн даляраў, 19 лютага прыбыў у Мінск і зрабіў кола над Астрашыцкім гарадком, дзе знаходзіцца адна з рэзідэнцый Аляксандра Лукашэнкі. Ліўрэйная мадэль пафарбавана ў колеры беларускага сцяга.

Tut.by

1
Ляксандра / адказаць
06.03.2019 / 17:19
Прикрыл от скандала.И в школу не ходи.
0
Туш / адказаць
06.03.2019 / 18:48
Так мы і паверылі. З дзяржаўнай ліўрэяй і надпісам Беларусь верталёт для расійскага бізнэсмена. Ведаем мы гэтага бізнэсмена. Пракалоліся, цяпер сляды замятаюць, маўляў "я не я і цацка не мая ".
0
фелікс / адказаць
06.03.2019 / 19:08
Дэк гэта ж відаць той самы - таямнічы "добры" дзядзя Міша, які падарыў Лукашэнку Майбах. А зараз - верталёт. Ці няма нейкай сувязі між гэтым і тым, што наш народны калій капае нейкі замежны "інвестар" ? У кіраўніцтве Слаўкалію - амаль адныя расейскія прозвішчы, сам Гуцэрыеў і яго брат. Як так склалася, што на амаль адзіным недравым выгодным прадпрыемстве Беларусі акапаўся расейскі "бізнэсмэн" з сябрамі ? Ходзяць чуткі, што на Беларуськаліі праблемы з заробкамі, эканомяць на сродках бяспекі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31