Знайсці
06.03.2019 / 14:43РусŁacБел

У Быхаве скончыў жыццё самагубствам падлетак

Будынак Дома культуры, дзе павесіўся хлопец, фота Радыё Свабода

Следчым камітэтам распачата крымінальная справа паводле артыкула «Давядзенне да самагубства». Пра гэта паведаміла Свабодзе афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова.

«Дзеля высвятлення ўсіх абставінаў заведзена i расследуецца крымінальная справа паводле часткі 2 артыкула 145 Крымінальнага кодэкса. Сьледчыя дапытваюць сяброў, знаёмых, педагогаў. Чакаюцца вынікі экспертызаў, у тым ліку комплекснай псіхолага-псіхіятрычнай», — адзначыла Юлія Ганчарова.

Цела 16-гадовага Мікіты М. знайшлі павешаным на пажарнай лесвіцы Дома культуры раніцай 4 лютага. Жыхары горада гавораць пра «няшчаснае каханне» і «канфлікты ў гімназіі».

«Людзей насцярожыла, што хлопец павесіўся ў цэнтры горада і што ягоны ўчынак выглядае як помста некаму», — выказалася адна з жыхарак райцэнтра.

Дырэктар гімназіі Людміла Яршова адмаўляецца нешта казаць пра здарэнне. У аддзеле адукацыі Быхаўскага райвыканкама таксама ўстрымаліся ад каментароў, бо «ідзе следства».

Вядома, што гадавалі Мікіту маці і бабуля. Быхаўская раёнка «Маяк Прыдняпроўя» апублікавала спачуванні ім у сувязі з трагічнай смерцю Мікіты ад імя адміністрацыі і педагагічнага калектыву гімназіі, а таксама бацькоўскага камітэта.

За апошнія паўгода гэта другая смерць непаўналетняга ў Быхаўскім раёне. У кастрычніку на ўроку фізкультуры памёр вучань трэцяга класа Лутчыцкай школы. У хлопчыка было хворае сэрца.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930