Даслаць навіну
Знайсці
06.03.2019 / 14:00 1

У Мінску хлопец падманам афармляў на студэнтаў карты растэрміноўкі

Хлопец у Мінску падманам афармляў на студэнтаў карты растэрміноўкі, міліцыя шукае пацярпелых. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік Савецкага РУУС Мінска Вольга Шавель.

Жыхар Пінска — 20-гадовы хлопец — падазраецца ў тым, што з лістапада 2018-га па люты 2019 года ў Мінску займаўся махлярствам. «Малады чалавек звяртаўся пераважна да студэнтаў. Ён прапаноўваў аформіць на іх у банку карту з безатсоткавай растэрміноўкай. За ўзнагароду людзі перадавалі карту зламысніку, пры гэтым сваё абяцанне па пагашэнні наступнай растэрміноўкі ён не выконваў. Грошы марнаваў на адпачынак у элітных забаўляльных установах ў Мінску» , - распавяла Вольга Шавель. У Савецкі РУУС Мінска паступіла больш за 20 заяваў аб злачынных дзеяннях.

Савецкім (г.Мінска) РАУС заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.209 КК (махлярства). Жыхар Пінска нідзе не працуе, раней не судзімы.

Пацярпелым ад дзеянняў маладога чалавека неабходна звяртацца ў Савецкае РУУС Мінска - зав. Якуба Коласа, 3 ці па тэлефонах 8 (017) 292-02-02, 8 (017) 239-67-89, 8 (033) 381-34-01.

Павялічыць выяву

guvd.gov.by

0
mikola ramanau / адказаць
07.03.2019 / 12:24
Baczna-debil !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31