Павел Латушка стаў дырэктарам Купалаўскага тэатра
Фота з фэйсбука Купалаўскага тэатра
Экс-міністр культуры і экс-пасол у Францыі Павел Латушка прызначаны дырэктарам Купалаўскага тэатра. Інфармацыю пра гэта Tut.by пацвердзілі ў тэатры.
Павел Латушка скончыў юрыдычны факультэт БДУ, вучыўся на факультэце перападрыхтоўкі пры МДЛУ. Працаваў у МЗС, быў віцэ-консулам і консулам генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку, потым заняў пасаду прэс-сакратара МЗС.
Затым быў паслом у Польшчы. З 2009 па 2012 гады — міністр культуры, з 2012 па 2018 год — пасол у Францыі.
Латушка быў наймаладзейшым беларускім паслом. У афіцыйных стасунках паслядоўна карыстаецца беларускай мовай. Сябар ТБМ. Разведзены, ёсць дачка — Яна.
З 2009 па верасень 2018 года гендырэктарам Купалаўскага тэатры быў Павел Палякоў, ён прыйшоў туды амаль адначасова з мастацкім кіраўніком Мікалаем Пінігіным, які замяніў Валерыя Раеўскага.