Знайсці
06.03.2019 / 13:025РусŁacБел

Мінчука, які напаў на інваліда ў супермаркеце, а той у выніку памёр, узялі пад варту

5 лютага ў мінскім супермаркеце адбыўся канфлікт паміж двума пакупнікамі. 38-гадовы мінчук схапіў за каўнер пажылога інваліда, выкінуў яго на вуліцу, мужчына паваліўся і ўдарыўся галавой. Не прыходзячы ў прытомнасць, ён памёр у бальніцы. Нападнік месяц знаходзіўся на волі. Але 4 сакавіка яго забралі ў следчы ізалятар, піша Tut.by.

Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова падкрэслівае, што следства першапачаткова настойвала на заключэнні абвінавачанага пад варту, але пракурор прыняў іншае рашэнне. Спачатку мужчыну прад'явілі абвінавачванне па ч.1 арт. 147 КК (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, якое выклікала парушэнне здароўя), пазней абвінавачванне перакваліфікавалі на ч.3 арт. 147 КК (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацярпелага).

Некалькі дзён дактары спрабавалі выратаваць мужчыну, правялі тры аперацыі, але ён памёр у бальніцы. Паўторнае хадайніцтва аб змяшчэнні пад варту пракурор задаволіў, і на днях абвінавачанага забралі ў СІЗА. Паводле СК, нападнік дзейнічаў з хуліганскіх памкненняў. Але раскайваецца ў зробленым.

— Муж у мяне пасля інсульту, правы бок у яго працаваў 50 на 50 — рука нерухомая, нага цягнулася. Ён купляў нешта ў краме, і на стужку ля касы пасыпаліся капейкі, — распавядала жонка загінулага Людміла Русецкая. — Ведаеце, як пасля інсульту, цяжка справіцца. Можа, абураўся. Пасля інсульту ў яго было парушанае маўленне. Ён гучна размаўляў. Гэта магло раздражняць …Ля іншай касы, стаяў мужчына. Паміж імі пачалася сварка.

Пасля гэтага, па словах сваякоў, якія глядзелі відэа і мелі зносіны з відавочцамі, мужчына выцягнуў інваліда з чаргі, выкінуў яго на вуліцу, дзе той ударыўся галавой аб прыступкі. Нападнік спрабаваў збегчы, але ахоўнік супермаркета змог яго затрымаць.

Абвінавачаны і сам раней працаваў ахоўнікам, займаўся спортам. Свае дзеянні ён тлумачыць тым, што спрабаваў заступіцца за касіра, з якім у пацярпелага ўзнік канфлікт.

Мужчына раскайваецца ў зробленым, але не прызнае віну па ч.3 арт. 147 КК (ад 5 да 15 гадоў пазбаўлення волі). Жонка загінулага паведаміла Tut.by, што ён так і не папрасіў прабачэння ў сям'і.

«Цана жыцця — 10 капеек». Інвалід памёр пасля бойкі з-за спрэчкі ў чарзе ў мінскім супермаркеце

Адар'я Гуштын, Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930