Знайсці
06.03.2019 / 12:14РусŁacБел

Па галоўным праспекце Мінска зноў пройдзе жаночы забег

Летась у забегу брала ўдзел і відэааператарка «Нашай Нівы» Воля Афіцэрава.

Забег Beauty Run для прадстаўніц прыгожага полу пройдзе 8 сакавіка па галоўным праспекце Мінска, паведамляюць Мінск-навіны.

Як і ў мінулыя гады, старт і фініш адбудуцца на пл. Незалежнасці, а траса пройдзе па пр. Незалежнасці. На выбар прапануюць дзве дыстанцыі: 2 і 5 км. Пачатак спаборніцтваў намечаны на 12:00.

Сёлета арганізатары вырашылі зрабіць ліміт: не больш за 2 900 удзельніц. Абсалютным пераможцам і прызёрам на кожнай з дыстанцый уручаць грашовыя прызы. Кожная дзяўчына атрымае памятны медаль фінішора і кветкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930