Знайсці
06.03.2019 / 11:522РусŁacБел

Мінскія школьнікі высока ацанілі шніцаль «Карпыч» і катлету «Выдатнік»

А ў катлеце «Пераменка» зменшылі колькасць цыбулі.

Новыя стравы з'явяцца ў меню мінскіх школьнікаў з 11 сакавіка, паведамілі БелТА ў Галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Навінкі, распрацаваныя спецыялістамі ўпраўлення сумесна з тэхнолагамі камбіната школьнага харчавання, з 18 лютага прапаноўвалі вучням 20 сталічных школ і гімназій. Цяпер салаты «Вясновы» і «Свежасць», катлета «Выдатнік», кілбаска «Пераменка», шніцаль «Карпыч», катлета «Загадка», бабка «Школьная», каша «Сонечная», «Манік ванільны», здоба «Усмешка», кекс «Зебра», слодыч «Медавічок» уключаць у адзінае двухтыднёвае меню, а таксама прапануюць у буфетах.

«Дзеці маглі выказаць сваё меркаванне па прапанаваных варыянтаў, запоўніўшы анкеты. Больш за ўсё галасоў дзеці аддалі такім стравам, як катлета «Выдатнік», бабка «Школьная», каша «Сонечная». Нас радуе, што высока ацанілі і шніцаль «Карпыч», хоць рыбныя стравы школьнікі звычайна любяць менш, чым мясныя. З улікам пажаданняў хлопцаў і дзяўчат дапрацавалі каўбаску «Пераменка», паменшылі ў ёй колькасць цыбулі», — сказала намеснік начальніка аддзела грамадскага харчавання Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Марына Дзьякава.

Новае меню будзе дзейнічаць да канца навучальнага года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера