Знайсці
06.03.2019 / 10:007РусŁacБел

Неардынарная падзея. У Пухавіцкім раёне карова нарадзіла адразу тройню

Фота «Пухавіцкія навіны»

У Пухавіцкім раёне карова нарадзіла адразу тройню. Здарылася гэта на ферме ў вёсцы Пярэжыр. У Акадэміі навук кажуць, што такое здараецца вельмі рэдка, адзначае Tut.by.

Незвычайная падзея адбылася ў лютым. Такога тут яшчэ ніколі не здаралася. Двойні, жартуе тэхнік-асемянатар Ганна Шаўцова, для іх не рэдкасць, толькі ў лютым іх тут было чатыры.

— Але каб трое! — не хавае эмоцый суразмоўца. — Асемянатарам я працую 12 гадоў, і на маёй памяці гэта першы выпадак.

Шматдзетнай маме-карове гадоў сем. Гэта былі яе трэція роды. У прынцыпе, кажа спецыяліст, яшчэ УГД паказала, што ў жывёлы шматплоднасць. На ферме чакалі «мінімум моцную двойню».

— Я ўсіх папярэдзіла і папрасіла ўзяць роды ў гэтай каровы на асаблівы кантроль, — распавядае Ганна Шаўцова. — Калі ўсё здарылася, мне далі справаздачу: «Ганна Міхайлаўна, двойню прынялі. Усё нармальна». Я пайшла паглядзець, а там ужо і трэцяе цялятка ляжыць.

Усе малыя — хлопчыкі. Старэйшы з іх самы баявы. На жаль, праз два тыдні ў аднаго з бычкоў паднялася тэмпература, і ён памёр.

Па словах Дзмітрыя Багдановіча, загадчыка лабараторыі навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па жывёлагадоўлі, трайняты ў каровы — з'ява вельмі рэдкая.

— Каровы — манаплодныя жывёлы. Гэта значыць, у іх нараджаецца адно цяля, — тлумачыць спецыяліст. — Вельмі рэдка — двое. Выпадкі з'яўлення двайнят складаюць каля 2—3 працэнтаў і часта абумоўлены біятэхналагічнымі мерапрыемствамі, якія праводзяць з жывёламі. Трое, адпаведна, сустракаецца вельмі рэдка. Можна сказаць, гэта неардынарная падзея.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930