Знайсці
06.03.2019 / 09:434РусŁacБел

Расійскі міністр прызнаўся ў прэзідэнцкіх амбіцыях

Міністр эканамічнага развіцця Расіі Максім Арэшкін заявіў, што яму, як «любому кіраўнікоў», было б цікава папрацаваць на пасадзе прэзідэнта краіны, звяртае ўвагу ВВС.

«Я заўсёды казаў, што і на сваім месцы яшчэ шмат чаго не зрабіў. Таму магу разважаць толькі абстрактна. Праца прэзідэнта любому «ўпраўленцу» дакладна была б цікавая з пункту гледжання сутнасці і зместу. Але галоўнае, вядома ж, гэта не цікавасць, галоўнае — ці ёсць карысць для краіны і людзей. Паглядзець нават на маю бягучую занятасць. Акрамя вялікай нагрузкі на працоўным месцы пастаянная неабходнасць перамяшчэння, нарады з прэзідэнтам, прэм'ерам, віцэ-прэм'ерамі … Мозг павінен пераключацца маментальна паміж рознымі тэмамі, а працаваць заканчваеш глыбока за поўнач. І зразумела, што чым вышэй узровень, тым больш нагрузка. І, калі ты хочаш рэальна нешта зрабіць для краіны, гэтая нагрузка вар'яцкая», — сказаў ён.

Арэшкін — самы малады міністр расійскага ўрада. Ён быў прызначаны на пасаду пасля таго, як сваёй пасады пазбавіўся Аляксей Улюкаеў.

Сярод расійскіх дзяржслужачых, і нават сярод палітыкаў, не прынята казаць аб планах калі-небудзь стаць прэзідэнтам: як правіла, на пытанні пра будучыню чыноўнікі лепш ухіліста адзначаюць, што рады служыць краіне і дзейнаму прэзідэнту на сваім месцы.

На гэтым фоне словы Арэшкіна шырока разышліся ў расійскіх СМІ. Сам ён, каментуючы рэзананс, напісаў у фэйсбуку, што «да ўзроўню прэзідэнта яму як да Месяца». «Мне і на бягучым працоўным месцы трэба працаваць значна лепш, каб заслужыць званне «добрага, прафесійнага» міністра і выканаць пастаўленыя задачы», — напісаў ён.

nn.by; фота TASS

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера