Знайсці
06.03.2019 / 09:081РусŁacБел

Сапраўднае цяпло прыйдзе ў трэцяй дэкадзе сакавіка

Фота Юліі Міцкевіч

Сакавік сёлета чакаецца цяплейшым, чым звычайна. Мяркуецца, што сярэдняя тэмпература паветра па краіне ў гэты месяц будзе 1 градус вышэй кліматычнай нормы (яна складае ад мінус 1,4 да плюс 2,2 градуса). Месячная колькасць ападкаў будзе каля сярэдніх шматгадовых значэнняў (кліматычная норма 32—51 мм), паведамляе Звязда.

У першай палове сакавіка прагназуецца такое надвор'е, калі цяпло днём можа чаргавацца з марозам уначы. А ўсё таму, што асноўны ўплыў акажуць атмасферныя франты і паветраныя масы, якія будуць паступаць з Заходняй Еўропы. «А ў другой палове месяца, паводле нашых разлікаў, надвор'е будзе фарміравацца за кошт антыцыклонаў, таму ападкаў чакаецца менш і толькі ў асобныя дні, а тэмпературны фон будзе адпавядаць кліматычнай норме і нават перавышаць яе», — адзначыў начальнік службы ў прэс-цэнтры БелТА. Якраз у трэцяй дэкадзе сакавіка прыйдзе істотнае пацяпленне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930