Знайсці
06.03.2019 / 09:391РусŁacБел

Гульнару Карымаву перавялі назад у калонію. Яна «злосна парушала» рэжым

Старэйшая дачка першага прэзідэнта Узбекістана Іслама Карымава Гульнара пераведзена ў калонію агульнага рэжыму з-за парушэння ўмоваў адбыцця пакарання, паведаміла Генпракуратура краіны.

Па звестках ведамства, такое рашэнне прынята ў сувязі са злосным парушэннем парадку і ўмоваў адбыцця пакарання Карымавай, якой у ліпені мінулага года турэмны тэрмін па справе аб вымагальніцтве і ўхіленні ад падаткаў замянілі на абмежаванне волі.

Як гаворыцца ў паведамленні пракуратуры, асуджаная «сістэматычна парушала устаноўленыя судом абавязацельствы», у прыватнасці, у лістападзе 2018 года пакінула месца жыхарства, пасля чаго атрымала папярэджанне.

«Нягледзячы на ​​папярэджанне, Г. Карымава, нават не зрабіўшы для сябе адпаведных высноў, працягнула злосна парушаць парадак і ўмовы адбыцця пакарання, у тым ліку: неаднаразова выкарыстоўвала сродкі сувязі, у тым ліку інтэрнэт; актыўна перашкаджала кампенсацыі нанесенай ёю шкоды, устаноўленай па крымінальнай справе», — гаворыцца ў паведамленні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера