Знайсці
06.03.2019 / 05:591РусŁacБел

У католікаў сёння Папялец — пачатак Вялікага посту

У Рымска-каталіцкім касцёле 6 сакавіка адзначаецца Папяльцовая серада (Папялец) — першы дзень Вялікага посту.

Папялец, бо ў касцёлах галовы пасыпаюць попелам, сімвалам пакаяння і марнасці людскага быцця.

Падчас абраду ўскладання попелу святар прамаўляе біблійную фразу «Бо прах ты, і ў прах вернешся».

У грэка-католікаў Вялікі пост пачаўся 4 сакавіка, яны карыстаюцца візантыйскім календаром новага стылю.

У праваслаўных Масленіца — 10 сакавіка, а пост пачнецца 11 сакавіка.

Вялікі пост у рыма-католікаў і грэка-католікаў будзе доўжыцца да 20 красавіка, у праваслаўных — да 27 красавіка. Вялікдзень у католікаў і пратэстантаў — 21 красавіка, у праваслаўных — 28 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930