Знайсці
06.03.2019 / 05:36РусŁacБел

Мадура склікаў венесуэльцаў на антыімперыялістычны марш

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура, выступаючы перад сваімі прыхільнікамі, заклікаў правесці ў краіне ў суботу, 9 сакавіка, масавыя «антыімперыялістычныя» маршы. Паводле яго слоў, яны будуць праведзены ў памяць аб яго папярэдніку Уга Чавэсе, які памёр 5 сакавіка ў 2013 годзе, перадаюць парталы Noticiero52 і Noticia al Dia.

«9 сакавіка спаўняецца чатыры гады з дня сумна вядомага ўказу [былога прэзідэнта ЗША Барака] Абамы аб тым, што Венесуэла прадстаўляе сабой пагрозу [для рэгіёну і ЗША]», — нагадаў Мадура. «Гэты дзень будзе абвешчаны днём антыімперыялізму, і мы выйдзем на вуліцы ў гэтую суботу, 9 сакавіка», - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера