Знайсці
06.03.2019 / 05:312РусŁacБел

Трэнер зборнай Нямеччыны выключыў з каманды трох зорных футбалістаў «Баварыі»

Фота з інстаграма зборнай Нямеччыны

Ёахім Леў паведаміў форварду Томасу Мюлеру, а таксама абаронцам Матсу Хумельсу і Джэрому Баатэнгу, што больш не плануе выклікаць іх у зборную Нямеччыны. Трэнер заявіў футбалістам пра сваё рашэнне ў аўторак на сустрэчы ў Мюнхене, паведамляе прэс-служба нямецкай зборнай.

«Мы хочам працягнуць змены, якія пачалі ў мінулым годзе. Мюлер, Хумельс і Баатэнг больш не будуць выклікацца ў зборную. Мне было важна растлумачыць гэтае рашэнне футбалістам «Баварыі» пры асабістай сустрэчы. Настаў час вызначыцца з будучым зборнай Германіі, даць камандзе новае аблічча. Перакананы, што гэта правільны крок», — цытуе Лёва Bild.

«Я засмучаны гэтай навіной, бо для мяне заўсёды было важна выступаць за каманду Нямеччыны», - напісаў Баатэнг.

Баатэнг выступаў за зборную з 2009 года. 30-гадовы футбаліст правёў у нацыянальнай камандзе 75 матчаў, забіўшы адзін гол. Хумельс дэбютаваў у зборнай у 2010-м, згуляў 70 матчаў і забіў пяць мячоў. На рахунку 29-гадовага Мюлера 38 галоў у 100 гульнях.

У 2014 годзе яны заваявалі ў складзе зборнай Германіі залатыя медалі на чэмпіянаце свету ў Бразіліі.

Нямеччына — супернік зборнай Беларусі ў адборачным турніры да Еўра-2020. Каманды гуляюць у адной групе з Галандыяй, Паўночнай Ірландыяй і Эстоніяй. У Барысаве зборныя Нямеччыны і Беларусі згуляюць 8 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930