Даслаць навіну
Знайсці
05.03.2019 / 19:14 33

Якая краіна тармозіць пагадненні між Беларуссю і Еўрасаюзам? 

Павялічыць выяву

Міністры замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус і Беларусі Уладзімір Макей. Фота Sb.by.

Міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей 5 сакавіка сказаў, што «Беларусь гатовая да падпісання ключавых дакументаў з ЕС, але ёсць пазіцыя адной краіны».

«Гэтыя дакументы, з нашага пункту гледжання, можна было б падпісаць хоць заўтра. Але, на жаль, так атрымліваецца, што з-за пазіцыі адной краіны Еўрасаюз становіцца закладнікам палітыкі гэтай краіны. Бо адна краіна пераносіць нейкія праблемныя нюансы ў двухбаковых адносінах на ўсю палітыку Еўрасаюза», — адзначыў Макей.

Пра якую ж краіну вядзецца гаворка? Крыніца, блізкая да беларускіх дыпламатычных колаў, паведаміла нам, што, хутчэй за ўсё, міністр выказаўся так пра Літву. Шмат супярэчнасцяў між Беларуссю і Літвой выклікае будаўніцтва нашай краінай атамнай станцыі на мяжы з гэтай краінай.

Каардынатар праграмы «Мінскага дыялогу» Дзяніс Мельянцоў пацвердзіў здагадкі, што гаворка, імаверна, вядзецца пра Літву, але падкрэсліў, што ёсць супярэчнасці і з Польшчай у адным пытанні.

«Гледзячы пра якія перамовы гаварыў спадар міністр. Калі пра «Прыярытэты партнёрства», то гэта Літва праз АЭС. Калі пра спрашчэнне візавага рэжыму — то Польшча, яна хоча асобны дакумент, які б дазваляў краінам Еўрасаюза мець у Беларусі неабмежаваную колькасць консулаў.

Наш бок непакоіцца, што польскія дыпламаты будуць масава выдаваць карты паляка. Таксама ў такім выпадку не працуе прынцып узаемнасці», — адзначае Дзяніс Мельянцоў.

ЗП

0
Па-коласаўску мудры / адказаць
07.03.2019 / 01:03
Даўно наспеў час называць краіну, з якой Беларусь мяжуе на паўночным захадзе, Летува (Lietuva).
Гэта будзе:
1) гістарычна дакладна (каб унікнуць блытаніны з Літвой - прарадзімай сучасных беларусаў, украінцаў, летувісаў);
2) палітычна карэктна (каб паважаць пачуцці тамтэйшых грамадзян - называць краіну так, як яны самі яе называюць);
3) паслядоўна. Бо чаму мы тады скуголім, што на Ўсходзе нас называюць Белоруссія...
3
Алякасандр / адказаць
07.03.2019 / 11:06
Не обязательно заключать соглашения с о всем Евросоюзом! Достаточно знать правила Евросоюза и заключать по ним выгодные соглашения с отдельными станами ЕС! Нам не нужен весь ЕВРОСОЗ ,  нам нужно стремиться к влиянию в нашем регионе! А контракты межу юридическими лицами можно итак заключать !
0
Лит. / адказаць
07.03.2019 / 13:03
Алякасандр,а где находится этот ВАШ регион? Если не секрет, конечно...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31