Даслаць навіну
Знайсці
05.03.2019 / 17:27 2

Tut.by дапаможа сваім супрацоўнікам аплаціць штрафы па «справе БелТА»

Галоўны рэдактар ​​партала Tut.by Марына Золатава адрэагавала ў сваім фэйсбуку на прапанову дапамагчы ёй у аплаце штрафу па «справе БелТА».

Павялічыць выяву

Золатава падзякавала за ўдзел, аднак адзначыла, што ў гэтым няма патрэбы.

«Штраф мне дапаможа аплаціць кампанія, гэтак жа, як і іншым фігурантам гэтай справы»,

— напісала Золатава.

Пагашэнне не ляжа на плечы супрацоўнікаў, іх дапамогуць пагасіць заснавальнікі Tut.by.

А дапамагчы матэрыяльна Золатава прапанавала героям праекта «Ты можаш ім дапамагчы», альбо любому з праектаў «Імёнаў».

Нагадаем, 4 сакавіка Марыну Золатаву прызналі вінаватай і прысудзілі да штрафу ў 300 базавых велічынь: 7650 беларускіх рублёў. Таксама суд пастанавіў: Марына Золатава павінна аплаціць судовыя выдаткі агенцтву БелТА ў памеры 6 тысяч рублёў.

Іншыя супрацоўнікі партала таксама былі вымушаныя пагасіць шкоду і заплаціць адміністрацыйныя штрафы ў 30 базавых велічынь (735 рублёў).

4
А.Д. / адказаць
05.03.2019 / 18:15
Такія выдаткі павінна гасiць страхоўка прафесійных рызык. Дарэчы, самавітыя арганізацыі, якiя аб'ядноўваюць журналістаў, такi інструмент сваім сябрам прапаноўваюць.
4
ЯНКА / адказаць
05.03.2019 / 22:43
★ А.Д. (18:15), страхавыя кумпаніі гасяць далёка ня ўсе штрафы. Адна справа, калі журналіста грукнулі рублём ці з'астрожылі за выкананьне ягоных пачэсных прафэсыйных абавязкаў. І другая, калі журналіст у смакары засунуў у нагавіцы кіўбасу й прахіляў на выйсьце паўз касы. Альбо калі ён упіўся й за стырном зьбіў чалавека. Ці, як гэна Золатава, ціха, гнюсна, подленька пацучыў інфармацыю — падумаць толькі! — у ідэйных апанэнтаў. ★
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31