Даслаць навіну
Знайсці
05.03.2019 / 15:07 1

У Гродне асудзілі дырэктара камбіната школьнага харчавання. Яна брала хабары, каб не правяраць школы

Павялічыць выяву

Былога дырэктара Гродзенскага камбіната школьнага харчавання Ленінскага раёна суд прызнаў вінаватай у атрыманні хабараў і крадзяжы, а таксама вырашыў, што яна, з’яўляючыся службовай асобай, здзейсніла шэраг злачынстваў супраць інтарэсаў службы, паведамляе Tut.by

Жанчыне прызначана пакаранне ў выглядзе 5,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму з канфіскацыяй і пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з арганізацыйна-распарадчымі абавязкамі, на 5 гадоў.

Абвінавачваную затрымалі 4 чэрвеня мінулага года на працоўным месцы пры атрыманні хабару ў 500 рублёў. Грошы жанчыне прынеслі загвытворчасцю школьнага харчавання некалькіх сярэдніх школ Ленінскага раёна горада з просьбай не праводзіць пазапланавыя праверкі.

Высветлілася, што хабары жанчына атрымлівала сістэматычна больш за тры гады. За бяздзейнасць з боку кіраўніка загадчыкі школьнымі вытворчасцямі штомесяц перадавалі дырэктару камбіната ад 50 да 150 рублёў.

Акрамя таго, дырэктар сістэматычна давала ўказанні галоўнаму бухгалтару выпісваць матдапамогу яе падначаленым. Пры гэтым яны атрымлівалі толькі палову ад сумы дапамогі — другая прысвойвалася кіраўніком. Усяго такім чынам жанчына атрымала амаль 12 тыс. рублёў.

Спачатку было распачата 30 крымінальных спраў, потым яны былі злучаныя ў адну.

1
mikola ramanau / адказаць
05.03.2019 / 15:11
Geta *padstava* !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30