Знайсці
05.03.2019 / 14:5049РусŁacБел

Макей: Беларусь гатова да падпісання ключавых дакументаў з ЕС. Але ёсць пазіцыя адной краіны

Фота Волі Афіцэравай

Беларусь бачыць магчымасць для больш хуткага падпісання ключавых дакументаў з Еўрапейскім саюзам.

Пра гэта заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы, піша БелТА.

«Мы бачым магчымасць хуткага завяршэння працы над гэтымі дакументамі, але нашы партнёры таксама павінны трошкі паварушыцца ў гэтым плане і праявіць гатоўнасць да іх падпісання, — сказаў Уладзімір Макей. — Гэтыя дакументы, з нашага пункту гледжання, можна было б падпісаць хоць заўтра. Але, на жаль, так атрымліваецца, што з-за пазіцыі адной краіны Еўрасаюз становіцца закладнікам палітыкі гэтай краіны. Бо адна краіна пераносіць нейкія праблемныя нюансы ў двухбаковых адносінах на ўсю палітыку Еўрасаюза».

У прыватнасці, тармазіцца падпісанне сумесных прыярытэтаў партнёрства паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам да 2020 года. «Там ёсць непрымальныя для нас на дадзеным этапе патрабаванні. Але мы нават і не атрымалі афіцыйнага адказу з Еўрапейскага саюза на нашы прапановы», — адзначыў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930