Даслаць навіну
Знайсці
05.03.2019 / 12:36 31

Раманчук: У Адміністрацыі прэзідэнта мне прапанавалі чатыры стратныя калгасы

Павялічыць выяву

Эканаміст Яраслаў Раманчук 5 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё распавёў пра тое, як у Адміністрацыі прэзідэнта яму прапанавалі працу ў чатырох стратных калгасах Мінскай вобласці.

Падчас нядаўняй «Вялікай размовы» ў Аляксандра Лукашэнкі Раманчук крытыкаваў эканамічную мадэль, пабудаваную ў Беларусі. Кіраўнік дзяржавы ў адказ прапанаваў: «Проста трэба даць Яраславу стратны калгас, паслаць яго ў калгас, каб ён зазямліўся… Такіх тэарэтыкаў, як Яраслаў, якія кніжак начыталіся, трэба проста праз зямлю прапусціць».

Здавалася, што гэта жарт. Аднак у панядзелак Яраслава Раманчука запрасілі ў Адміністрацыю прэзідэнта. Гаворка ішла пра агучаную ім скандальную справу зносу ў Мінску будынкаў прыватнай кампаніі. Між іншым эканамісту паказалі спіс з чатырох калгасаў.

«Гэта быў такі жарт, які насамрэч аказаўся не жартам, — гаворыць Раманчук. — Калі падымаліся да кабінета Наталлі Іванаўны [Качанавай, кіраўніцы АП], я паглядзеў нейкую таблічку, там былі 4 назвы стратных калгасаў, якія адміністрацыя прэзідэнта збіралася прапанаваць мне ў якасці рэалізацыі прапановы прэзідэнта… Потым Наталля Іванаўна гэта агучыла. Я сказаў: слухайце, лепш я запрашу ў Беларусь 10 вядучых эканамістаў свету, каб яны падзяліліся сваімі ідэямі…».

Такім чынам Яраслаў Раманчук на прапанову не пагадзіўся, толькі пасмяяўся, што ў Адміністрацыі прэзідэнта словы Лукашэнкі ўспрынялі ўсур'ёз.

Раманчук: «Ну, патроліў чалавек. Што вы кінуліся выконваць?! Я ўпэўнены, што Лукашэнка ніколі сур'ёзна не думаў накіраваць мяне ў калгас. Гэта быў тролінг. А яны ці не зразумелі, ці пачуццё гумару страцілі».

Еўрарадыё

3
Василиса / адказаць
06.03.2019 / 15:28
Нейкі чалавек, так.Пасля Плошчы Раманчук пакинуу месца за кратами з нейкими подписами ды мокрыми падштанниками.Ци не так? Кали памылиуся , то выбачайце.
0
Літовец / адказаць
06.03.2019 / 19:04
Тем кто предложил до Романчука как до Луны.. Но так как они этого не понимают то и сидят с зарплатами сантехников Финляндии в своей администрации. Это вопрос амбиций, образованности. Страна во многом заложник посредственностей.
0
Нейкі чалавек / адказаць
06.03.2019 / 19:09
Сяргей з Менску, як кажуць нашы ўсходнія суседзі, я вам пра Ярому, а вы мне пра Фаму. Якія яшчэ тонкія струны? Лухта нейкая.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31