Знайсці
05.03.2019 / 11:556РусŁacБел

Лукашэнка: ЕС таргуецца з намі па дробязях

Беларусь паспяхова наладжвае дыялог са сваім другім найбуйнейшым партнёрам — Еўрасаюзам, аднак лёд у адносінах яшчэ не растаў.

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па пытаннях удзелу ў інтэграцыйных структурах і супрацоўніцтва з еўрапейскімі арганізацыямі

«Лёд у адносінах з Еўрапейскім саюзам не растаў. Брусэль падоўжыў дзеянне хай сімвалічных, але ўсё ж абмежавальных мер. Лыжка дзёгцю ў бочцы мёду. Яны ж не маюць ніякага значэння практычна, акрамя сімвалічнага. «Таргуецца» з намі нават па дробязях ЕС, ухіляецца ад размовы аб новым базавым пагадненні, да гэтага часу няма дакладных юрыдычных рамак ўзаемадзеяння», — сказаў ён.

Ён адзначыў, што ЕС у гэты ж час мае такія пагадненні з Расіяй і іншымі постсавецкімі краінамі. «Дарэчы, Расія вельмі прасунутая ў адносінах з Еўрасаюзам, Амерыкай і НАТА. І мы ж за гэта Расею не папракаем. Мы шукаем у гэтых пагадненнях сваю карысць. Мы не тарпедуем, не перашкаджаем, спрыяем. Думаю, сапраўды гэтак і Расія павінна паступаць, падтрымліваючы нас. Ці не на словах, а на справе», - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера