Знайсці
05.03.2019 / 11:172РусŁacБел

Лукашэнка: Працэс еўразійскай інтэграцыі паварочваецца назад

Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе па пытаннях удзелу ў інтэграцыйных структурах і супрацоўніцтва з еўрапейскімі арганізацыямі, піша БелТА.

«Многія эканамічныя пытанні з парадку дня Саюзнай дзяржавы перанесены на пляцоўку ЕАЭС. На жаль, працэс еўразійскай інтэграцыі паварочваецца назад, калі ўжо не павярнуўся. Мне дакладваюць аб бар'ерах, перашкодах і абмежаваннях для нашых суб'ектаў гаспадарання. А адсутнасць канкрэтнай работы па іх ліквідацыі прыкрываецца нейкім лічбавым парадкам дня», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што перад ЕАЭС ставіліся і іншыя важныя мэты — стварэнне агульнага рынку і роўных умоў. «Можа быць, неабходна вярнуцца да пакетнага прынцыпу ў вырашэнні вострых пытанняў, а таксама пры ліквідацыі бар'ераў і абмежаванняў? Адказ на гэтае пытанне важнае для будучыні еўразійскай інтэграцыі», - лічыць беларускі кіраўнік.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера