Знайсці
05.03.2019 / 11:113РусŁacБел

Лукашэнка на нарадзе па інтэграцыі распавёў пра асноўны прынцып саюзнага праекта з Расіяй

Беларусь захоўвае абсалютную прыхільнасць ідэі саюзнага будаўніцтва з Расіяй, аднак асноўным прынцыпам адпаведнага праекта з'яўляецца стварэнне роўных умоў.

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па пытаннях удзелу ў інтэграцыйных структурах і супрацоўніцтва з еўрапейскімі арганізацыямі, піша БелТА. 

«Беларусь захоўвае абсалютную прыхільнасць ідэі саюзнага будаўніцтва. Хачу, каб гэта перш за ўсё пачулі нашы прыхільнікі і апаненты ў Расійскай Федэрацыі. Пры гэтым асноўны прынцып гэтага праекта — роўныя ўмовы для нашых суграмадзян і суб'ектаў гаспадарання. На іншых прынцыпах саюз немагчымы. І прынцып роўных умоў павінен няўхільна выконвацца. Пастулат суверэнітэту таксама застаецца для Беларусі непарушным», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гістарычна самае шырокае поле для ўзаемадзеяння склалася з Расіяй. Але з прычыны гэтага прысутнічае і значны набор пытанняў, якія неабходна абмяркоўваць і вырашаць. «Самыя актуальныя праблемы знаходзяцца сёння ў эканамічнай сферы. У іншых другіх праблем практычна не існуе», — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930