Знайсці
05.03.2019 / 10:19РусŁacБел

Маму-выхавацельку з Барысаўскага раёна будуць судзіць за катаванні гадаванцаў

Следствам устаноўлена, што 50-гадовая жанчына, з'яўляючыся мамай-выхавацелькай дзіцячага дома сямейнага тыпу ў Барысаўскім раёне, цягам многіх гадоў сістэматычна наносіла пабоі выхаванцам.

Пацярпелымі па крымінальнай справе прызнаныя 10 непаўналетніх. Следчыя дзеянні праводзіліся з імі з ужываннем адмысловых псіхалагічных тактык і методык, якія забяспечваюць абарону правоў і інтарэсаў дзяцей.

У ходзе расследавання выяўлены парушэнні ў прафілактычнай рабоце органаў апекі і папячыцельства, звязаныя з бескантрольнасцю працы выхавацеля, расходаваннем ёю грашовых сродкаў, што належылі непаўналетнім.

Выхаванцы пастаянна жылі ў антысанітарных умовах. Кожны раз, калі абвінавачаная ведала аб праверках, яна рыхтавалася да іх і штучна стварала бачнасць спрыяльных бытавых умоў.

Жанчыне прад'яўленае абвінавачванне ў катаванні, здзейсненае ў дачыненні да непаўналетніх, якія знаходзяцца ў залежным становішчы (ч. 2 арт. 154 Крымінальнага кодэкса). Яна змешчана пад варту, паведамляе СК

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера