Знайсці
05.03.2019 / 09:56РусŁacБел

Азаранка і Лапко сыграюць паміж сабой у першым коле Індыян-Уэлса. А пераможца двубою — з Серэнай Уільямс 

Азаранка выйгравала турнір у Індыян-Уэлсе ў 2012 і 2016 гг.

Чатыры беларускія тэнісісткі возьмуць удзел у турніры катэгорыі «Прэм'ер» у амерыканскім Індыян-Уэлсе з прызавым фондам $ 9 млн, піша БелТА.

У першым раўндзе адзіночнага разраду паміж сабой сустрэнуцца беларускі: экс-першая ракетка планеты Вікторыя Азаранка, якая займае цяпер 48-е месца ў сусветным рэйтынгу, будзе сапернічаць з Верай Лапко, у якой 62-я пазіцыя. Пераможца паядынку згуляе ў другім коле з яшчэ адной былой першай ракеткай свету — амерыканкай Серэнай Уільямс, якая цяпер замыкае топ-10 рэйтынгу WTA.

Вікторыя Азаранка двойчы выйгравала турнір у Індыян-Уэлсе — у вырашальным паядынку 2012 года яна абыграла расіянку Марыю Шарапаву, у 2016-м — Серэну Уільямс.

Яшчэ дзве прадстаўніцы Беларусі Арына Сабаленка (дзявяты нумар сусветнага рэйтынгу) і Аляксандра Сасновіч (34) пачнуць выступы з другога раўнду.

Турнір завершыцца 17 сакавіка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930