Знайсці
05.03.2019 / 09:1631РусŁacБел

Фёдар Поўны: Навошта беларусам аўтакефалія?

Пра гэта настаяцель храма-помніка Усіх Святых протаіерэй Фёдар Поўны заявіў у інтэрв'ю Звяздзе, адказваючы на пытанне, наколькі магчыма царкоўная аўтакефалія ў Беларусі?

— Аўтакефалія па ўзоры Украіны — ці патрэбна нам такая? Іх аўтакефалія — гэта не воля народа, а рашэнне аднаго чалавека. Перш чым нечага хацець, трэба сябе спытаць: як гэта палепшыць жыццё? А вернікі задаюць пытанне па-іншаму: ці прывядзе гэта мяне да Хрыста, ці ўратуе мяне для жыцця вечнага?

Навошта беларусам сёння аўтакефалія? Мы валодаем усёй неабходнай самастойнасцю. Ці мы баімся мітрапалітаў, якіх прызначае Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы? Тады заклікаю ўспомніць добрым словам Ганаровага Экзарха мітрапаліта Філарэта! Ён свой, ён родны, скажуць многія. Дык ён жа рускі чалавек з дваранскім паходжаннем… Глядзіце на справы, а не ў пашпарт. Вось вынік саракагадовага служэння Уладыкі: Беларускі Экзархат, свой Сінод, плённае супрацоўніцтва Царквы і беларускай дзяржавы, міжканфесійны мір, адноўленыя святыні Беларусі, новы храм-помнік у гонар Усіх Святых, прысвечаны загінулым беларусам. Адроджана наша духоўная культура. Чаго ж не хапае? Даверу?

Глядзіце на суседзяў: там свае, не чужынцы, сілком вырываюць народ з роднай глебы.

Наступным крокам на Украіне можа быць Унія. А затым украінскую мову перавядуць на лацінку…

А пройдзе некалькі дзесяцігоддзяў, і навукоўцы ўжо новым пакаленням дакажуць, што ўкраінцы — гэта заходнія славяне. Гэта ўсяго толькі магчымы паварот падзей, і я вельмі хачу памыліцца ў ім.

Царква — гэта Богачалавечы арганізм, ён кіруецца толькі Хрыстом. Гэта ілюзія, што ёсць Праваслаўная Царква Беларусі, Украіны, Расіі. Беларусь таксама адна дзяржава, а не сума яе шасці абласцей.

Вольга Мядзведзева, Звязда

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера