Знайсці
05.03.2019 / 06:156РусŁacБел

Зяленскі дасціпна пракаментаваў праслушку яго офіса ўкраінскімі спецслужбамі

Кандыдат у прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў праслушку свайго офіса ў Кіеве супрацоўнікамі Службы Бяспекі Украіны (СБУ).

«Калі Служба бяспекі або супрацоўнікі — увогуле, следства пакажа, хто гэта быў — нас слухаюць і пішуць, можа быць, ім проста падабаецца наш гумар?», - прыводзіць словы Зяленскі тэлеканал ТСН.

Разам з гэтым шоўмэн лічыць, што лепш бы СБУ займалася сваімі прамымі абавязкамі.

«Шчыра кажучы, мне гэта ўжо не смешна. Ведаеце, сумна, што такім займаюцца людзі, якія павінны займацца бяспекай грамадзян нашай краіны», - адзначыў Зяленскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930