Знайсці
04.03.2019 / 21:481РусŁacБел

На Гомельшчыне пачынаюць эксперымент па вырошчванні кавуноў

У сувязі са зменамі клімату, якія адбыліся ў апошнія дзесяцігоддзі, у Гомельскай вобласці стала магчымым вырошчванне такой цеплалюбівай і засухаўстойлівай культуры, як кавун.

Грамадская арганізацыя «Беларускі зялёны крыж» пад навуковым кіраўніцтвам РУП «Інстытут агародніцтва» і УА «Гомельскі дзяржаўны абласны эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і моладзі» ў рамках праекта «Школьны сад» праводзіць эксперымент па вырошчванні кавуноў. Мэта эксперыменту — правесці параўнальнае вывучэнне трох сартоў кавуна і выявіць найбольш ураджайныя для гэтага рэгіёну. Удзельнікамі эксперыменту будуць сельскія школы і эколага-біялагічныя цэнтры Гомельскай вобласці.

Школы, на базе якіх будзе праводзіцца эксперымент, выступяць у якасці адукацыйных цэнтраў, дзе школьнікі і мясцовае насельніцтва змогуць атрымаць сучасныя веды па агратэхніцы вырошчвання кавуноў з улікам кліматычных змен.

На працягу ўсяго перыяду правядзення эксперыменту яго ўдзельнікі змогуць атрымліваць кансультацыі спецыялістаў па агратэхніцы вырошчвання кавуноў. Усе каманды будуць фіксаваць вынікі вопыту ў сваіх дзённіках у адпаведнасці з распрацаванай метадычнай схемай, і акрамя таго, інфармацыя пра яго ход будзе размяшчацца на спецыяльнай інтэрнэт-платформе.

Деловой Гомель

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930