Знайсці
04.03.2019 / 20:386РусŁacБел

Кітай будзе купляць газ у ЗША

Кітай закупіць звадкаваны прыродны газ у ЗША ў рамках урэгулявання гандлёвых супярэчнасцяў паміж краінамі, піша The Wall Street Journal.

Паводле выдання, кітайская дзяржаўная кампанія Sinopec складзе кантракт з амерыканскай Cheniere Energy на 18 мільярдаў даляраў. Згодна з ім, пастаўкі пачнуцца ў 2023 годзе.

Акрамя таго, кітайскі бок самастойна пабудуе тэрміналы для прыёму і рэгазіфікацыі вадкага паліва. На гэта, па словах суразмоўцаў газеты, прыйдзецца выдаткаваць яшчэ каля трох мільярдаў даляраў. Такім чынам, агульны кошт доўгатэрміновага кантракта для Пекіна складзе 21 мільярд даляраў.

Такім чынам амерыканскі газ стане канкурэнтам расійскаму паліву. У снежні 2019-га чакаецца завяршэнне будаўніцтва газаправода «Сіла Сібіры», па якім пастаўляць прыродны газ у Кітай будзе «Газпром».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера