Знайсці
04.03.2019 / 19:572РусŁacБел

Жыхар Ваўкавыска пералічыў інтэрнэт-махлярам $33 тысячы

Ад дзеянняў інтэрнэт-махляроў пацярпеў 31-гадовы жыхар Ваўкавыска.

Яшчэ ў 2017 годзе жыхар райцэнтра атрымаў прапанову ад кампаніі Exo Capital Markets Limited Global (Trade 12). Яна аказвала фінансавыя паслугі пры правядзенні праз інтэрнэт здзелак з купляй-продажам металаў, нафты, каштоўных металаў.

Ён няўхільна выконваў указанні брокераў кампаніі, у тым ліку ўкладанне ў здзелкі асабістых грошай. За некалькі гадоў пералічыў каля $33 тысяч. Для гэтага мужчына прадаў свой аўтамабіль і ўзяў крэдыт у банку.

У нейкі момант падчас чарговай здзелкі невядомы, скарыстаўшыся дыстанцыйным доступам, здзейсніў за мужчыну дзеянні, з-за якіх яго рахунак абнуліўся. Пасля гэтага брокеры кампаніі запатрабавалі папоўніць рахунак, а пасля адмовы перасталі выходзіць на сувязь.

Мужчына звярнуўся з заявай у праваахоўныя органы. Распачалі крымінальную справу па факце завалодання маёмасцю шляхам падману ў асабліва буйным памеры (ч.4 арт.209 КК).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930