Знайсці
04.03.2019 / 18:102РусŁacБел

Затрымалі яшчэ трох удзельнікаў акцыі салідарнасці з палітвязнямі

4 сакавіка ў Менску затрымалі трох удзельнікаў акцыі ў падтрымку палітвязьняў, якая прайшла на Кастрычніцкай плошчы 26 лютага​, піша «Радыё Свабода».

Алесь Абрамовіч, былы прадпрымальнік, грамадзянскі актывіст з Барысава, пасьпеў паведаміць пра сваё затрыманье.

«Мяне выклікалі позвай у Цэнтральны РУУС Менску і тут затрымалі. Склалі на мяне пратакол за ўдзел у акцыі салідарнасьці», — пасьпеў сказаць Алесь Абрамовіч праз тэлефон карэспандэнту Свабоды.

Увечары 4 сакавіка Алеся Абрамовіча суд Цэнтральнага раёну пакараў штрафам у 1020 рублёў (40 базавых велічыняў).

Сёньня ж у Менску затрымалі яшчэ двух удзельнікаў акцыі — Андрэя Кашэўскага з Жодзіна і былога палітвязьня Мікалая Дзядка.

Андрэя Кашэўскага адвезьлі ў Цэнтральны РУУС сталіцы.

Мікалая Дзядка затрымалі ў будынку Фрунзенскага раённага суду адразу пасьля таго, як аштрафавалі за допіс у сацсетках.

Раней за ўдзел у акцыі ўжо пакаралі пяцёра чалавек.

1 сакавіка за заклікі да акцыі быў асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту сустаршыня БХД Павал Севярынец.

У той жа дзень штрафы ад 40 да 45 базавых велічынь атрымалі за ўдзел у акцыі актывісты Арцём Чарняк, Вольга Мікалайчык, Леанід Кулакоў і Мая Навумава. Актывістаў судзілі ў Цэнтральным раённым судзе Менску.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера