Знайсці
04.03.2019 / 16:334РусŁacБел

Галоўнага доктара Мінскай абласной бальніцы прысудзілі да 4 гадоў

39-гадовага Андрэя Карольку прызналі вінаватым па ч.2 арт. 430 (Атрыманне хабару паўторна або ў буйным памеры) і ўзялі пад варту ў зале суда, піша Tut.by.

— Калі кагосьці з лекараў прысудзілі да ўмоўнага тэрміну, мы верылі, што і Андрэя прысудзяць да абмежавання волі без накіравання. Спадзяваліся да апошняга, а потым даведваемся: яму далі 4 гады, — расказваюць жыхары Старых Дарог, адкуль родам ужо былы галоўны лекар Мінскай абласной бальніцы Андрэй Каролька.

Як даведаўся Tut.by, прысуд лекару вынеслі яшчэ 7 лютага. Справу разглядаў суд Маскоўскага раёна Мінска, Андрэя Карольку прызналі вінаватым па ч.2 арт. 430 (Атрыманне хабару паўторна або ў буйным памеры) і ўзялі пад варту ў зале суда.

20 чэрвеня 2018 года галоўнага ўрача Мінскай абласной бальніцы Андрэя Карольку супрацоўнікі ў цывільным вывелі з працоўнага кабінета, пасадзілі ў аўтамабіль і павезлі. 3 жніўня яго адпусцілі з СІЗА на свабоду, ён страціў пасаду і уладкаваўся працаваць хірургам-траўматолагам у прыватны медыцынскі цэнтр, дзе прымаў пацыентаў аж да прысуду.

39-гадовы Андрэй Каролька родам з вёскі Будзенічы Старадарожскага раёна. Скончыўшы медыцынскі ўніверсітэт з чырвоным дыпломам, прыехаў працаваць на радзіму. Пачынаў з пасады хірурга-траўматолага, затым узначаліў Капыльскую раённую бальніцу, а з 2013 года — Мінскую абласную.

Суд Маскоўскага раёна Мінска прысудзіў Андрэя Карольку да 4 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. У Вярхоўным судзе не змаглі аператыўна пракаментаваць прысуд, папрасілі пісьмовы запыт.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера