Знайсці
04.03.2019 / 11:003РусŁacБел

Як беларусы Нью-Ёрка гукаюць вясну ФОТА

З 2009 года беларусы Нью-Ёрка сьвяткуюць Гуканне вясны. Мерапрыемства ўжо зрабілася традыцыйным. Таму і гэты год не стаў выключэннем, 3 сакавіка на маляўнічым беразе ракі Гудзон, у горадзе Осінінг (штат Нью-Ёрк) сабралася 80 беларусаў, каб гукаць вясну, вадзіць карагоды, весяліцца і частавацца традыцыйнымі стравамі.

Строі, вяночкі на галоўках дзяўчат і саламяныя птушкі з вобразам зімы ды холаду ў абліччы лялькі Марэны адразу стварылі адказны і ўрачысты настрой. Усе сталі ў кола вакол іх, пайшлі па руху сонца. І паляцелі загукальныя беларускія песьні па навакольлі: «Вясна, хадзі ў гору, нясі ключ за сабою, зіму замыкаці, вясну адмыкаці!» — якія суправаджаліся асаблівым, уласьцівым толькі для вясьнянак прыпевам, накшталт перагукваньня: «Гу-гу-гу!» Пры тым усе ўдзельнікі ўскідвалі рукі ўгару, пасылаючы гэты гук у касьмічную прастору. Таму ж і атрымала сьвята сваю назву — Гуканне вясны.

Карагоды, «крывыя танкі» ды гульні з пацалункамі сагрэлі і разьвесялілі ўсіх. Пасля святочнай часткі былі пачастункі, рытуальныя стравы ў выглядзе гарохавага супу, грэчнявай кашы з гуляшом, грыбнога булёну, бліноў і пірагоў з макам і кампот. Чарговы год прыгатаваннем і арганізацыяй сьвята займаліся Алена і Пятро Рыжыя са сваімі дзецьмі. Валянціна Якімовіч правяла спеўную частку «гукання». Зладжаная каманда кожны год зьбірае усё больш беларусаў. На святкаванне прыехалі сем’і з Нью-Джэрсі, Пенсільваніі і Канэктыкута. Пасля невялічкага перапынку танчылі кракавяк і полечку. Разьехаліся дахаты ўжо пад вечар.

Нягледзячы на прагнозы снежнага шторму, беларусы замежжа ўпэўненыя, што хутка адыдуць халады з вятрамі і снегам ды заўладарыць вясна.

Валянціна Якімовіч і Ганна Шарко, фота — Юлі Канапацкай, відэа — Міхаіла Шаўчэнкі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930